Дзмітрый Іванавіч Лугаўской
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзмітрый Іванавіч Лугаўско́й[1] (17 лістапада 1918, Віцебск — 2 мая 1989, Мінск) — лётчык Ваенна-паветраных сіл СССР, Герой Савецкага Саюза (13.4.1944).
Дзмітрый Іванавіч Лугаўской | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1918(1918-11-17) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 1989(1989-05-02) (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1940—1959 |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў у 1938 годзе Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1941 годзе скончыў Чкалаўскую школу пілотаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1942 на Каўказскім, Паўночна-Каўказскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавікоў 502-га штурмавога авіяпалка, капітан Д. І. Лугаўской зрабіў 130 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 26 артылерыйскіх гармат і бронемашын, 80 аўтамашын з войскамі і грузам і іншае, нанёс значныя страты камунікацыям ворага.
У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. Да 1959 года ў Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў у Мінску.