Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2008
шосты конкурс для юных спевакоў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяцячы конкурс песні Еўрабачанне 2008 — шосты конкурс для юных спевакоў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Яго фінал адбыўся 22 лістапада 2008 года ў адным з гарадоў Кіпра — Лімасол у Спартыўным Цэнтру «Спірас Кіпрыану». Вядучымі конкурсу сталі Алекс Сайкл і Сафія Параскева. Ёсць некалькі змен у правілах конкурсу. У гэтым годзе ўпершыню была выкарыстаная сістэма галасавання 50/50 — гледачы і журы. З гэтага году на сцэне дазволена знаходзіцца не больш 6 выканаўцам, а не 8, як гэта было раней. Яшчэ адна прынцыповая змена — цяпер дарослыя афіцыйна могуць быць суаўтарамі конкурсных песень, але ўсе права на іх павінны па-ранейшаму прыналежаць дзецям.[1]
Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2008 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 22 лістапада 2008 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Спартыўны Цэнтр Спірас Кіпрыану, Лімасол, Кіпр |
Вядучы(я) | Алекс Сайкл і Сафія Параскева |
Тэлеканал гаспадароў | CyBC |
Адкрыццё | Танцы з удзелам Ёргаса Іоаннідэса і Марыяма Венецэла |
Інтэрвал-акт | Дзіма Білан, Evridiki і Дзімітрыс Каргіалас, усе ўдзельнікі Дзіцячага Еўрабачання 2008 спяваць песню "З рук у рукі" |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 16 |
Адмовіліся ад удзелу | Партугалія Швецыя |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Сёлета ўпершыню будзе выкарыстаная сістэма галасавання 50/50 - гледачы і журы. |
Пераможная песня | «Bzzz...» (Грузія) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2007 2009► |
Пераможцам конкурса сталі прадстаўнікі Грузіі — Bzikebi з песняй «Bzzz...». Другое месца заняла Украіна, якую прадстаўляла Вікторыя Петрык з песняй «Матроси». Трэцяе месца заняла Літва. У конкурсе прыняло ўдзел 15 краін. Адмовіліся ад удзелу Партугалія і Швецыя.