Драўляныя цэрквы на поўдні Малой Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Драўляныя касцёлы поўдня Малай Польшчы — група гістарычна каштоўных і цікавых з архітэктурнай кропкі гледжання драўляных касцёлаў на поўдні і ўсходзе Малапольскага ваяводства (у раёне гарадоў Гарліцы, Новы Тарг і Бохня) і ў Падкарпацкім ваяводстве (раён Бжозава).
Славутасць | |
Драўляныя цэрквы на поўдні Малой Польшчы | |
---|---|
49°37′50″ пн. ш. 21°11′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжанне | |
Матэрыял | драўніна |
Сайт | szlak.wrotamalopolski.pl |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Wooden Churches of Southern Little Poland (Драўляныя цэрквы на поўдні Малай Польшчы) |
|
Спасылка | № 1053 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii, iv |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | (невяд. сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Большасць касцёлаў пабудавана ў выглядзе зруба і ў розных архітэктурных стылях, ад готыкі да рэнесансу, барока і больш сучасных стыляў. На стыль асобных збудаванняў паўплывала блізасць уніяцкай і праваслаўнай культурнай прасторы — шмат якія з ніх маюць характэрныя купалы і пабудаваны ў выглядзе грэчаскага крыжа.
Самыя раннія аб’екты былі пабудаваны ў XIV стагоддзі (найстарэйшым лічыцца касцёл у Хачаве, пабудаваны ў 1388 годзе). Касцёлы захавалісь да нашага часу ў добрым стане і лічацца другім па ўзросту зборам драўляных храмаў у Еўропе пасля нарвежскіх каркасных цэркваў.
Паколькі касцёлы з’яўляюцца вельмі каштоўнымі ў гістарычным плане, частка з ніх была ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Большасць з касцёлаў уваходзіць у турыстычны маршрут маршрут малапольскай драўлянай архітэктуры.