Другая бітва за Фалуджу— штурм іракскага горада Фалуджа кааліцыйнымі войскамі на чале з ЗША, праведзены ў лістападзе—снежні 2004 года, які праходзіў у рамках амерыканскай аперацыі «Лютасць прывіда» (англ.: Phantom Fury) і іракскай «Аль-Фаджр» (араб. الفجر «рассвет»). З’яўляецца самай крывавай бітвай Іракскай вайны і самай крывавай для амерыканскай арміі з заканчэння вайны ў В’етнаме. Па маштабах баёў і разбурэнняў падзеі ў Фалуджы таксама сталі найбуйнейшымі гарадскімі сутыкненнямі ў гісторыі Ірака, саступаючы толькі Масульскай аперацыі 2016—2017 гадоў[2].
Хуткія факты Другая бітва за Фалуджу, Дата ...
Другая бітва за Фалуджу |
---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна |
Разбурэнні на вуліцах горада, 15 лістапада. |
Дата |
8 лістапада — 23 снежня 2004 |
Месца |
г. Эль-Фалуджа, мухафаза Аль-Анбар, Ірак |
Вынік |
перамога кааліцыі |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
13 500—15 000 байцоў
| 2 000—5 000 байцоў
|
|
Страты |
па даных кааліцыі: 107—110 забітых, 607—609 параненых па даных паўстанцаў: 540+ забітых, 264 палонных іншыя крыніцы[К 1]: больш за 200 забітых
| па даных паўстанцаў: інфармацыя адсутнічае па даных кааліцыі і іншых крыніц: 1200—2175 забітых, 1500 палонных
|
|
Агульныя страты |
581—800 мірных грамадзян загінулі |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Падчас баявых дзеянняў паўстанцкім рухам шырока выкарыстоўвалася разгалінаваная сістэма абароны, якая складалася з агнявых кропак, засад, тунеляў, бункераў і мінных загарод, уключаючы замініраваны транспарт. На апошнім этапе інсургенты займаліся адзінкавымі рэйдамі на праціўніка. Тактыка кааліцыйных сіл прадугледжвала паступовую ачыстку гарадскіх кварталаў, выяўленне і знішчэнне варожых пазіцый пасродкам абыхода будынкаў, што меркавала ўзаемадзеянне пяхоты і бранятэхнікі, падтрыманых артылерыяй і авіяцыяй[3]. Падчас баёў апошнімі выкарыстоўваліся забароненыя міжнароднымі канвенцыямі бомбы з белым фосфарам, што пасля негатыўна паўплывала на ўзровень розных захворванняў у рэгіёне[4].