Друеўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дру́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Друя.
Друеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Браслаўскі раён |
Уключае | 74 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Друя |
Дата ўтварэння | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва (2019) | 1 532 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 8 красавіка 2004 г. У склад сельсавета былі перададзеныя гарадскі пасёлак Друя, 44 населеныя пункты скасаванага Друеўскага пасялковага савета і 36 населеных пунктаў скасаванага Друйскага сельсавета (Антанова, Бандуры, Баранаўшчына, Безназванае, Бернатоўшчына, Вайты, Гараўкі 1, Глыбошчына, Далікатары, Дамбравова, Дзем’яны, Дзеткаўцы, Друйка, Друйск, Заполле, Канавалаўшчына, Качэргі, Кірыліна, Клімпаўшчына, Кокаўшчына, Краснагорка, Кропішкі, Кяпсні, Лугі, Лук’янцы, Опліса 1, Опліса 2, Пошта Абаб’е, Рэпеншчына, Смулькі, Смятанаўшчына, Струнеўшчына, Таропаўка, Турчылава, Устронь, Чэрнева)[1]. 15 верасня 2005 года гарадскі пасёлак Друя аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак)[2].
13 снежня 2006 года скасаваны хутар Вальцінаўшчына[3]. 26 кастрычніка 2007 года скасавана вёска Рагалёва[4]. 29 красавіка 2008 года скасавана вёска Гараўкі 1[5]. 24 чэрвеня 2011 года скасаваны вёска Безназванае і хутар Більдзюгі[6]. 20 сакавіка 2013 года скасаваны хутар Целяшы[7]. Хутар Лепаўка скасаваны да 2008 года.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2141 чалавек[8], з іх 71,4 % — беларусы, 14,8 % — рускія, 11,0 % — палякі, 1,4 % — цыганы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1532 чалавекі[10].