Дрэтунскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дрэ́тунскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1925 гг. Цэнтр — вёска (станцыя) Дрэтунь.
Хуткія факты Дрэтунскі раён, Краіна ...
Дрэтунскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 11 сельсаветаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дрэтунь |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 3 ліпеня 1925 |
Насельніцтва (1925) | 22 319 |
Плошча | 1,26 тыс. |
Закрыць
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Круцікаўскі, Маласітнянскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі. 3 ліпеня 1925 года перайменаваны ў Краснапольскі раён.
Плошча раёна складала 1265 км², насельніцтва (на 1 студзеня 1925 г.) — 22 319 чалавек, 438 населеных пунктаў.