Дыяфрагма (анатомія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыяфрагма (лац.: diaphragma), таксама грудабрушная перапона — купалападобная сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной у млекакормячых жывёл і чалавека[2][3][4]. Уласцівая таксама кракадзілам[крыніца?].
Дыяфрагма | |
---|---|
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | Перыкардыяльна-дыяфрагмальная артэрыя |
Венозны адток | superior phrenic vein[d] |
Muscle action | inspiration movement[d][1] |
Muscle insertion | costal margin[d], рабро, xiphoid process[d], lumbar vertebrae[d] і thoracic vertebra[d] |
Інервуецца | phrenic nerve[d][1] |
Код NCI Thesaurus | C12702 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыяфрагма ўдзельнічае ў дыхальных рухах. Удых адбываецца падчас скарачэння дыяфрагмы, калі яе купал апускаецца, у выніку чаго аб’ём грудной клеткі павялічваецца. У выніку павялічваецца аб’ём лёгкіх, і ў іх праз дыхальныя шляхі засмоктваецца атмасфернае паветра. Падчас спакойнага дыхання выдых адбываецца пасіўна, дыяфрагма расслабляецца.[5]
Умоўна мяжу дыяфрагмы можна правесці па ніжнім краі рэбраў. Утворана сістэмай папярочнапаласатых цягліц, якія, відаць, з’яўляюцца вытворнымі сістэмы прамой цягліцы жывата[крыніца?].
Дыяфрагмай называюць таксама некаторыя мышцы ці групы мышцаў, што абмяжоўваюць якую-небудзь поласць. Дыяфрагма рота ўтворана сківічна-пад’язычнай мышцай, існуюць паняцці: дыяфрагма таза, мочапалавая дыяфрагма і інш.[6]