Дэвід Х’юлет
канадскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэвід Ен Х’юлет (англ.: David Ian Hewlett; нар. 18 красавіка 1968) — канадскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст брытанскага паходжання[3]. Вядомы па ролі доктара Мерэдыта Родні Мак-Кея[en] ў навукова-фантастычнай франшызе «Зорная брама[en]».
Хуткія факты Дэвід Х’юлет, Дата нараджэння ...
Дэвід Х’юлет | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1968(1968-04-18)[1][2] (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Soo Garay[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, сцэнарыст, кінарэжысёр, акцёр агучвання |
IMDb | ID 0382110 |
davidhewlett-fr.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Упершыню Х’юлет стаў вядомы дзякуючы ролі Гранта Янскі ў канадскім серыяле «Гандляры[en]» (1996—2000) і ролі Дэвіда Уорта ў канадскім псіхалагічным фільме жахаў «Куб» (1997). Пазней Х’юлет выканаў ролю другога плана ў фільме «Паўстанне планеты малпаў[en]» (2011), дзе сыграў зласлівага пілота самалёта Дугласа Хансікера. У 2017 годзе Х’юлет сыграў персанажа Флемінга ў фільме Гільерма дэль Тора «Форма вады»[4].