Егіпецкія іерогліфы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Егі́пецкія іеро́гліфы — знакі найстаражытнейшай вядомай егіпецкай сістэмы пісьма. Егіпецкія іерогліфы першапачаткова ўяўлялі сабой рысункавае (або піктаграфічнае) пісьмо, якое далей на працягу свайго існавання развівалася за кошт пераходу асобных рысункавых знакаў у гукавыя (калі знак перадаваў не адлюстраваны прадмет, а гук ці спалучэнне гукаў), спалучэння гукавых знакаў і сэнсавых знакаў.
Егіпецкае іерагліфічнае пісьмо | |
---|---|
|
|
Тып пісьма | лога-кансанантнае (фонаідэаграфічнае) |
Мовы | егіпецкая |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Дадынастычны і Ранняга царства Егіпет |
Дата стварэння | каля 3200 да н.э. |
Перыяд |
мяжа 4-га і 3-га тыс. да н.э. — IV ст. н.э. |
Паходжанне | піктаграфічнае пісьмо протаегіпцян (культура Накада) |
Развілася ў |
іератычнае пісьмо дэматычнае пісьмо мераіцкае пісьмо (курс.) мераіцкае пісьмо (іераг.) |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | справа налева, злева направа, зверху ўніз |
Знакаў | каля 6000 |
Дыяпазон Юнікода | 13000—1342F |
ISO 15924 | Egyp |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Егіпецкае пісьмо не было ў чыстым выглядзе ні алфавітным, ні складовым (хоць можна заўважыць пэўныя рысы алфавітнага, а ў некаторых выпадках, і складовага пісьма). Егіпецкае іерагліфічнае пісьмо выкарыстоўваліся прыкладна з 3200 г. да н.э. да 300 г. н.э. у Егіпце і Нубіі для ранне-, стара-, сярэдне- і новаегіпецкай мовы[1].
Яно складалася з гукавых знакаў, сэнсавых знакаў і знакаў-выяў. Егіпецкае іерагліфічнае пісьмо адносіцца да найвялікшых па колькасці знакаў пісьмовых сістэм свету (больш знакаў, хіба што, у кітайскім іерагліфічным пісьме). У класічны перыяд (часы Сярэдняга Царства) егіпецкае пісьмо ўключала каля 800 знакаў, гэта колькасць значна ўзрасла ў грэка-рымскія часы, калі налічвалася ўжо некалькі тысяч іерогліфаў[2]. Першапачаткова не існавала пэўнага ўпарадкавання іерогліфічных знакаў (як, напрыклад, у азбуцы); ўпарадкоўваць адназычныя знакі ў пэўнай паслядоўнасці пачалі, мабыць, толькі ў Позні перыяд (прычым парадак быў дужа падобны да ўпарадкавання паўднёвасеміцкіх алфавітаў[3]).
Лічыцца, што амаль усе еўрапейскія сістэмы пісьма паходзяць ад старажытнаегіпецкага іерагліфічнага пісьма (ці, прынамсі, узніклі пад яго ўплывам).