Жапура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жапура́, Япуа[1] — рака ў Калумбіі (дзе завецца Какета, ісп.: Caquetá) і Бразіліі; левы прыток Амазонкі.
Хуткія факты Жапура, Характарыстыка ...
Жапура | |
---|---|
парт. Japurá, ісп. Yapurá | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1930 км |
Басейн | 282 000 км² |
Расход вады | 18 000 м³/с |
Вадацёк | |
Вусце | Амазонка |
• Каардынаты | 3°09′56″ пд. ш. 64°46′51″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амазонка → Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 1930 км. Плошча вадазбору 282 000 км². Бярэ пачатак у Цэнтральных Кардыльерах Калумбіі.
У верхнім цячэнні, у Андах і ў заходняй частцы Гвіянскага нагор’я парожыстая, на Амазонскай нізіне шырокая і спакойная; у ніжнім цячэнні утварае шматлікія старыцы, рукавы, пратокі, якія за 600 км ад вусця злучаюцца з Амазонкай. Сілкаванне дажджавое. З сакавіка па ліпень адбываецца паводка, дзякуючы чаму рака шырока разліваецца, утвараючы возера.
Сярэднегадавы расход вады каля 18 тыс. м³/с. Суднаходная ў асноўным у межах Бразіліі, у Калумбіі — на асобных участках.