Зарасай
горад у Літве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зарасáй (літ.: Zarasai, Зарасы́, польск. Jeziorosy) — горад у паўночнай Літве, на мяжы з Латвіяй. Знаходзіцца за 49 км ад Уцяны. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Зарасайскага раёна.
Хуткія факты Краіна, Павет ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Вакол горада размяшчаюцца некалькі азёр (Зараса, Зарасайта і інш.). Праз Зарасай праходзіць шаша Каўнас — Даўгаўпілс. За 18 км знаходзіцца чыгуначная станцыя Турмантас. Насельніцтва горада налічвае каля 8 тыс. чалавек. Зарасай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.