Заямнаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зая́мнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Заямнае.
Заямнаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заямнае |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 829 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ячонскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ячонка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 чэрвеня 1963 года ў склад Засульскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Наваполле і Ячонка), а ў склад сельсавета з Слабадскога сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Акінчыцы, Арцюхі і Задвор’е), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заямнае, сельсавет перайменаваны ў Заямнаўскі[1]. У сакавіку 1977 года ў склад горада Стоўбцы ўключана вёска Акінчыцы[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета (5 населеных пунктаў: Атцэда, Баханы, Кучкуны, Слабада, Яблонаўка)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 2304 чалавекі[4], з іх 90,4 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 4,3 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 2829 чалавек[6].