Зейскае вадасховішча
вадасховішча ў Амурскай вобласці Расіі, на рацэ Зея / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зе́йскае вадасховішча[1] (руск.: Зейское водохранилище) — вадасховішча ў Амурскай вобласці Расіі, на рацэ Зея.
Хуткія факты Зейскае вадасховішча, Размяшчэнне ...
Зейскае вадасховішча | |
---|---|
руск.: Зейское водохранилище | |
Каардынаты: 53°59′00″ пн. ш. 127°37′00″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія, Амурская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 315 м |
Даўжыня | 225 км |
Шырыня | 24 км |
Плошча | 2419 км² |
Аб'ём | 68,42 км³ |
Найбольшая глыбіня | каля 100 м |
Упадаюць | Зея |
Выцякаюць | Зея |
Год напаўнення | 1980 |
Звычайны падпорны ўзровень | 115,5 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Створана ў 1980 годзе ў выніку будаўніцтва Зейскай ГЭС. Напаўнялася вадой у 1974—1980 гг. Плошча паверхні вадасховішча складае 2419[2] км² пры нармальным падпорным узроўні 315[2] м. Аб’ём вады — 68,42[2] км³. Даўжыня вадасховішча 225—290[2] км, найбольшая шырыня 40[2] км, сярэдняя — 8[2] км. Найбольшая глыбіня каля 100[2] м. Вышыня плаціны складае 115,5[2] м, яе даўжыня 714[2] м. Ваганні ўзроўню вады да 26[1] м.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах энергетыкі, барацьбы з паводкамі, рыбалоўства і суднаходства. Выконвае шматгадовае рэгуляванне сцёку.