Земфіра
расійская пост-рок-спявачка, музыкант, кампазітар, паэт, аўтарка музыкі і тэкстаў песень / From Wikipedia, the free encyclopedia
Земфіра, поўнае імя Земфі́ра Талга́таўна Рамаза́нава (руск.: Земфира Талгатовна Рамазанова; нарадзілася 26 жніўня 1976) — расійская пост-рок-спявачка , музыкант, кампазітар , паэт , аўтарка музыкі і тэкстаў песень. Адна з самых камерцыйна паспяховых спявачак у гісторыі расійскай музыкі.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Земфіра | |
---|---|
руск.: Земфира Талгатовна Рамазанова татар.: Земфира Тәлгать кызы Рамазанова | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Земфіра Талгатаўна Рамазанава |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1976(1976-08-26)[1] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, кампазітарка, паэтка, аўтар-выканаўца |
Гады актыўнасці | з 1998 па наш час |
Інструменты | клавішныя музычныя інструменты[d][2], гітара[2], tambori[d][2], ударныя музычныя інструменты[2], melodica[d][2] і вакал[d] |
Жанры | рок-музыка, Russian rock[d], поп-рок і інды-рок |
Калектывы | Zемфира |
Супрацоўніцтва | Ілля Лагуценка, Сяргей Шнураў, «Браво», Ігар Удовін, Паці Сміт, Queen |
Лэйблы | REAL Records |
Прэміі | |
Узнагароды | |
zemfira.world (руск.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На пачатку 1998 года Земфіра пераязджае з Уфы ў Маскву, дзе пачынае працу з сваім гуртам «Zemfira» над першым студыйным альбомам, які выйшаў праз год. З 1999 года Земфіра выпусціла шэсць студыйных альбомаў, якія атрымалі значную ўвагу прэсы і публікі. Таксама ў яе дыскаграфію ўваходзіць зборнік бі-сайдаў і два канцэртныя альбомы. Лірычным зместам сваіх песень спявачка змагла выразіць праблемы цэлага пакалення. На працягу ўсёй кар’еры спявачкі шмат якія з яе песень траплялі на першыя радкі музычных чартаў Расіі, уключаючы «Ариведерчи», «Искала», «Трафик», «Прогулка», «Мы разбиваемся» і «Без шансов».
Земфіра таксама стала прадзюсарам музыкальнага фільма «Зеленый театр в Земфире» (2008), які атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад крытыкаў. Разам з рэжысёрам Рэнатай Літвінавай Земфіра стала супрадзюсарам карціны «Последняя сказка Риты» (2012), да якой прыдумала музыку. Фільм узяў удзел у конкурснай праграме 3-га Адэскага міжнароднага кінафестывлю і 34-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. Таксама стварыла музыку да фільма «Богиня: как я полюбила» і фільма Кіры Муратавай «Вечное возвращение».
З моманту з’яўлення ў шоу-бізнесе ў 1999 годзе Земфіра часта змяняла знешні выгляд, манеры паводзінаў на сцэне і гутарак з прэсай. Земфіра адрозніваецца перфекцыянізмам у рабоце і жорсткімі рознагалоссямі з музычнымі прадзюсарамі, таму ў сваіх альбомах яна сама часта выконвае ролю прадзюсара. У 2004 годзе ў расійскі падручнік гісторыі для 9 класа ў раздзел «Духоўнае жыццё» ўвайшоў успамін пра Земфіру як пра пачынальніцу «зусім іншай» музычнай моладзевай культуры (аўтар падручніка — прафесар Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Данілаў). Земфіра зрабіла найбольшы ўплыў на маладыя гурты 2000-х. У лістападзе 2010 года яе дэбютны альбом быў уключаны часопісам «Афиша» ў спіс «50 найлепшых рускіх альбомаў усіх часоў. Выбар маладых музыкантаў», дзе зяняў пятае месца. Рэйтынг складаўся паводле вынікаў апытання прадстаўнікоў некалькіх дзясяткаў маладых музычных гуртоў Расіі. У спіс таксама трапіў альбом «Прости меня моя любовь» (43 месца).
У 2011 годзе спявачка ўвайшла ў рэйтынг «Сто самых уплывовых жанчын Расіі», які склала радыёстанцыя «Эхо Москвы», інфармацыйныя агенствы «РИА Новости», «Интерфакс» і часопіс «Огонёк».