Казуары (Casuarius) — сямейства бескілявых птушак атрада казуарападобных. 3 віды.
Пашыраны ў лясах Аўстраліі і блізкіх да яе астравоў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Казуары |
Casuarius casuarius |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Casuarius Brisson, 1760
|
Віды |
---|
- Casuarius bennetti
- Casuarius unappendiculatus
- Casuarius casuarius
|
|
Закрыць
Вышыня да 1,8 м, маса да 90 км. Пер’е рассуканае, чорнае. Дзюба сціснутая з бакоў. На галаве шлеманосага казуара рагавы выраст, які засцерагае ад шыпоў і калючак у час бегу. Крылы рудыментарныя. Ногі трохпальцыя, моцныя, унутраны палец з вострым кіпцюром для абароны. Бегаюць хутка, да 40 км/гадз., хутка плаваюць.
Кормяцца пладамі, насеннем, насякомымі.
Манагамы. Нясуць 3-8 яец. Наседжвае самец.
Знаходзяцца пад аховай.