Кайкаўскі біялагічны заказнік
былы заказнік у Мінскім раёне, Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́йкаўскі біялагічны заказнік — былы заказнік рэспубліканскага значэння ў Мінскім раёне. Заказнік быў заснаваны ў 1986 г. для захавання ў зялёнай зоне Мінска высокаўзроставых лясных насаджэнняў з рэдкімі відамі раслін. Плошча заказніка складала 1190 га (2006). Рэльеф плоскі. Кайкаўскі лясны масіў — адзін з найбольш буйных і старых участкаў яловых, шырокалісцева-яловых і хваёвых лясоў, якія захаваліся ў межах зялёнай зоны горада і мае важнае экалагічнае, эстэтычнае і навукова-пазнавальнае значэнне. У цяперашні час ён адчувае значныя антрапагенныя нагрузкі, вялікая частка ляснога масіву (больш за 70 %) высечана, а сам прыродны комплекс знаходзіцца пад непасрэднай пагрозай знікнення.
Кайкаўскі біялагічны заказнік | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь, Мінскі раён |
Найбліжэйшы горад | Мінск |
Плошча | 1190 га |
Дата заснавання | 1986 |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Заказнік быў ліквідаваны 27 снежня 2007 года згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].