Калафон (частка кнігі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Калафон (ад стар.-грэч.: κολοφών, κολοφῶνος — «вяршыня, завяршэнне, вянок») — тэкст на апошняй старонцы рукапіснай або старадаўняй друкаванай кнігі, у якім паведамляюцца звесткі пра аўтара, час і месца стварэння гэтага твора[1].
Калафонамі называюць таксама аналагічную інфармацыю на старадаўніх кітайскіх скрутках, персідскіх мініяцюрах і старажытных насценных роспісах. Першыя калафоны ўтрымлівалі шумерскія клінапісныя таблічкі.
У савецкай і сучаснай беларускай кнізе ролю калафона выконвае апошняя старонка з выпускнымі дадзенымі.