Каліграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каліграфія (ад грэч. слоў κάλλος + γραφή, што ствараюць спалучэнне «прыгожа пісаць» ці «прыгожы почырк») — гэта адзін з відаў выяўленчага мастацтва. Каліграфіяй завецца старажытная галіна прыкладной графікі, дэкаратыўнае афармленне рукапіснага шрыфта, мастацтва прыгожага і хуткага пісьма, а таксама — навучальная дысцыпліна. Каліграфія патрабуе высокага мастацкага майстэрства і дасканалага ведання інструмента. У якасці пісьмовых матэрыялаў выкарыстоўваюць паперу, пергамент, папірус ці шоўк. Найбольш распаўсюджанымі графічнымі прыладамі з'яўляюцца пяро, прыкладам, трысняговае, птушынае ці металічнае, і спецыяльны пэндзаль. Найбольш шырокае развіццё каліграфія атрымала ў арабскіх краінах і ў краінах іерагліфічнага спосабу пісьма, бо яго асаблівасці дазвалялі ў поўнай меры скарыстоўваць яе экспрэсіўны патэнцыял.
Мастацтва каліграфіі паўплывала на творчасць Ф. Скарыны: шрыфты з яго кніг спалучаюць рысы як заходнееўрапейскай, так і беларускай традыцый.