Камель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каме́ль — тоўстая частка ствала дрэва непасрэдна над коранем і карэнішчам, тоўсты «ніжні» канец бервяна або расліны, корань воласа, дзяржальня мятлы, абвязаная частка пучка дубцоў або галінак, веніка. Камлём таксама называюцца верхні «каранёвы» канец палі, тоўстая частка (дзяржальня) вудзільна.
Вывернуты з зямлі камель часам называюць карчом.
Назва паходзіць ад слова «кім», блізка таксама да літ.: kamėnas, kamíenas, лат.: kamans, «камель»[1].