Камянец-Падольскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камяне́ц-Падо́льскі за́мак (укр.: Кам'яне́ць-Поді́льська форте́ця) — абарончы комплекс 11—19 стст. у горадзе Камянцы-Падольскім (цяпер раённы цэнтр Хмяльніцкай вобласці Украіны).
Хуткія факты Камянец-Падольскі замак, Краіна ...
Замак | |
Камянец-Падольскі замак | |
---|---|
укр.: Кам'янець-Подільська фортеця | |
| |
48°40′24″ пн. ш. 26°33′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Камянец-Падольскі |
Заснавальнік | князі Карыятавічы |
Дата заснавання | XI—XIII стст. |
Стан | добры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Размешчаны на скалістым мысе ракі Смотрыч, з паўночна-ўсходняга боку злучаны вузкім перашыйкам са Старым местам Камянца-Падольскага[ru]. Паводле свайго сітуацыйнага размяшчэння замак ахоўваў подступы да плато, на якім ляжаў горад.
Замак з'яўляецца часткаю Нацыянальнага гісторыка-архітэктурнага запаведніка «Камянец»[ru], які належыць да «сямі цудаў Украіны».