Канфедэратыўная Ірландыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфедэрацыя Ірландыя (ірл.: Cónaidhm Chaitliceach na hÉireann) — перыяд ірландскага самакіравання паміж Ірландскім паўстаннем 1641 года і заваяваннем Ірландыі Кромвелем у 1649 годзе. На працягу гэтага перыяду дзве траціны Ірландыі знаходзілася пад кіраваннем Ірландскай каталіцкай канфедэрацыі, таксама вядомай як «Канфедэрацыя Кілкені» (па назве яе галоўнага горада — Кілкені). На астатняй тэрыторыі існавалі анклавы пад уладай пратэстантаў (Ольстэр, Манстэр, Лестэр), захопленыя лаяльнымі раялісцкімі войскамі падчас Вайны трох каралеўстваў. Канфедэратам не ўдалося супрацьстаяць наступу англійскай арміі падчас канфлікту 1642—1649 гадоў, вядомага як Ірландскія канфедэратыўныя войны, таму ў 1648 годзе яны далучыліся да раялістаў супраць марыянетачнага парламента.
Гістарычная дзяржава | |||||
Канфедэратыўная Ірландыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Cónaidhm Chaitliceach na hÉireann Cónaidhm Chill Chainnigh | |||||
|
|||||
Дэвіз: «лац.: Hiberni unanimes pro Deo Rege et Patria» | |||||
1642 — 1651
|
|||||
Сталіца | Кілкені | ||||
Мова(ы) | ірландская, латынь, англійская | ||||
Афіцыйная мова | Ірландская мова і англійская | ||||
Форма кіравання | манархія |