Капыльска-Клецкі строй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капыльска-Клецкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Цэнтральнай Беларусі. Бытаваў у XIX — пачатку XX стст. Пераважна ў Капыльскім, Клецкім, Уздзенскім, Нясвіжскім раёнах. Вызначаўся багаццем кампазіцыйных вырашэнняў, класічнасцю арнаменту вышывак і натыкання.