Кара́блікі, таксама Наўты́лусы[1] (Nautilus) — род галаваногіх малюскаў, прамыя сваякі васьміногаў, некаторыя наўтылусы жылі на Зямлі 500 мільёнаў гадоў назад, у палеазойскую эру. Адзіныя сярод сучасных галаваногіх малюскаў, якія маюць вонкавую спіральназакручаную ракавіну. Род налічвае 6 відаў, пашыраных ва ўсходняй частцы Індыйскага і заходняй частцы Ціхага акіянаў[2].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Караблікі |
Жывы Nautilus pompilius |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надсямейства: | Nautilitaceae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Nautilus Linnaeus, 1758
|
Віды |
---|
- Nautilus belauensis
- †Nautilus clarkanus
- †Nautilus cookanum
- Nautilus macromphalus
- Nautilus pompilius typus
- Nautilus pompilius pompilius
(Linnaeus, 1758)
- Nautilus pompilius suluensis
- †Nautilus praepompilius
- Nautilus stenomphalus
|
|
Закрыць
Дасягаюць вагі ў 1,8[2] кг. Спіральная ракавіна дыяметрам 15—23 (да 30[2] см), з унутранага боку пакрытая перламутрам, падзелена на 35—38 камер, паслядоўна злучаных доўгім сіфонам. Сам малюск жыве ў пярэдняй, самай вялікай камеры. Ракавіна выкарыстоўваецца як паплавок і баласт. Нагнятаючы ў камеру ракавіны біягаз, або выштурхоўваючы яго, наўтылус здольны усплываць да паверхні вады або апускацца ў яе тоўшчу. Асноўныя органы пачуццяў шчупальцы. Самцы маюць 66 шчупальцаў, самкі — 94[2]. Моладзь нараджаецца з ракавінай дыяметрам каля 2 см[3].
Жывуць на роўным дне на глыбіні да 750[2] м. Кормяцца ракападобнымі і рыбамі[2].