Карыца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карыца, або цынамон — высушаная кара галін карычных дрэў роду карычнік.
Матава-жоўта-бурага колеру, з тонкім пахам. Таўшчыня слоя 0,5 мм. Змяшчае эфірны алей (1-2 %), крухмал, гумі, цукар, дубільныя рэчывы.
Лепшыя гатункі карыцы робяцца з кары цэйлонскага і кітайскага карычных дрэў. Ужываюць у кандытарскай прамысловасці, кулінарыі, медыцыне, фармакалогіі і парфумерыі (карычны алей).