Каталіцтва ў Венгрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каталіцтва ў Венгрыі. Каталіцкая царква Венгрыі (венг.: Magyar Katolikus Egyház)— частка сусветнай Каталіцкай царквы. Каталіцтва — найбольш распаўсюджаная рэлігія ў краіне. Паводле даных агульнанацыянальнага перапісу 2001 года каталікамі лічаць сябе 5.56 мільёнаў чалавек або 54,5 % агульнага насельніцтва краіны[1]. Паводле даных сайта catholic-hierarchy.org у 2006 годзе колькасць каталікоў краіны складала 6 090 881 чалавек[2]. Большасць венгерскага каталіцкага насельніцтва належыць да лацінскаага абраду, да грэка-каталікоў сябе прылічыла 269 тысяч чалавек (2,6 % усяго насельніцтва), існуе таксама невялікая абшчына армяна-каталікоў. Паводле даследавання Мічыганскага ўніверсітэта штотыдзень царкоўныя набажэнствы ў 1991 годзе наведваў 21 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны[3].