Ка’ да Моста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка' да Моста (італ.: Ca' da Mosto) — палац у Венецыі ў раёне Канарэджа. Пабудаваны ў XIII стагоддзі ў венета-візантыйскім стылі, з'яўляецца самым старым будынкам, пабудаваным на Гранд-канале.
Палац | |
Ка’ да Моста | |
---|---|
італ.: Ca' da Mosto | |
45°26′22,75″ пн. ш. 12°20′09,3″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Венецыя |
Дата пабудовы | XIII стагоддзе |
Сайт | venicevenice.com/hotel/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова палац ствараўся як дом гандляра, першага ўладальніка будынка. Другі паверх быў дададзены напачатку шаснаццатага стагоддзя, а трэці ўжо ў XIX стагоддзі.
Палац атрымаў сваю назву ад прозвішча венецыянскага падарожніка Альвізэ да Моста, які нарадзіўся ў гэтым палацы ў 1432 годзе.
Дом заставаўся ва ўладанні сям'і да Моста аж да 1603 года, калі тагачасны ўладальнік будынка Чыяра да Моста адпісаў яго пляменніку, які насіў прозвішча адрозную ад да Моста.
З XVI па XVIII стагоддзе ў палацы размяшчалася вядомая гасцініца Albergo Leon Bianco (Атэль Белы леў). У 1769 і 1775 гадах у гасцініцы спыняўся імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, сын імператрыцы Марыі Тэрэзіі Іосіф II падчас свайго знаходжання ў Венецыі.
У наш час палац не выкарыстоўваецца, бо падчас паводак была нанесены шкода падмурку будынка. Палац мае патрэбу ў рэстаўрацыі. Уладальнікам будынка з'яўляецца граф Франчэска да Моста, сучасны італьянскі архітэктар і прадзюсар. Адной з яго мэт у жыцці з'яўляецца аднаўленне палаца.