Комплекс непаўнацэннасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Комплекс непаўнацэннасці — гэта сукупнасць псіхалагічных і эмацыянальных адчуванняў чалавека, якія выражаюцца ў пачуцці асабістай недасканаласці і ірацыянальнай веры ў перавагу навакольных людзей над сабой. Комплекс непаўнацэннасці ўзнікае па разным прычынам, такім як: дыскрымінацыя, душэўныя траўмы, асабістыя памылкі і няўдачы і г. д. Комплекс непаўнацэннасці значна ўплывае на самаадчуванне і паводзіны чалавека.
Першым чалавекам, хто даследваў і апісаў гэты комплекс, быў аўстрыйскі псіхолаг Альфрэд Адлер.
Людзі, якія пакутуюць ад комплексу непаўнацэннасці, бачаць сябе як штосьці нязначнае і недасканалае. У многіх пацыентаў па гэтай прычыне развіваюцца дэпрэсіі, з-за якіх ў цяжкіх выпадках можа з’явіцца небяспека самагубства.
Адным з сімптомаў гэтага комплексу можа быць дэманстрацыя сігналаў, якімі пакутнік спрабуе звярнуць на сябе ўвагу астаніх людзей. Іншымі сімптомамі могуць быць недастатковыя кантакты з навакольнымі, страх людзей, страх зрабіць памылку, пастаяннае напружанне. Часам комплекс непаўнацэннасці можа быць падсвядомай прычынай дэфектаў маўлення.
Нярэдка чалавеку характэрны спробы кампенсаваць асабістую непаўнацэннасць з дапамогай выстаўлення сябе напаказ у якасці ахвяры. Для маскіроўкі ў маладых мужчын непаўнацэннасці часта назіраюцца павышаная агрэсіўнасць і ўжыванне алкаголю, а таксама сімвалы статусу, такія як, напрыклад, залатыя ўпрыгожванні, спартыўныя аўтамабілі, характэрная вопратка і г. д. Празмерная фанабэрыстасць таксама можа сведчыць пра парушанае пачуццё ўласнай годнасці.
Комплекс непаўнацэннасці ў цэлым з’яўляецца негатыўнай з’явай. Аднак у некаторых выпадках ён можа матываваць чалавека на дасягненне пазітыўных мэт у жыцці[1].