Конкурс песні Еўрабачанне 2023
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне-2023 — 67-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які прайшоў у Ліверпулі (Вялікабрытанія) ад імя Украіны. На конкурсе 2022 года ў Турыне (Італія) перамагла Украіна, якую прадстаўляла група Kalush Orchestra з песняй «Стэфанія»[1]. 17 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) абвясціў, што «Еўрабачанне-2023» не будзе праведзена ва Украіне праз сітуацыю ў краіне. 25 ліпеня 2022 года ЕВС пацвердзіў, што конкурс замест Украіны адбудзецца ў Вялікабрытаніі[2]. Упершыню з 1980 года конкурс не праходзіць у краіне-пераможцы.
Конкурс песні Еўрабачанне 2023 | |
---|---|
Eurovision 2023 - Jury Final - Hosts (01).jpg | |
«United by Music» (Аб’яднаныя музыкай) | |
Дата | |
1-ы паўфінал | 9 мая 2023 |
2-і паўфінал | 11 мая 2023 |
Фінал | 13 мая 2023 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Вялікабрытанія, Ліверпул, Liverpool Arena |
Вядучы(я) | Аліша Дыксан Ханна Уэдынгем Юлія Саніна Грэм Нортан (фінал) |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Адкрыццё | Першы паўфінал: «Маяк» у выкананні Юліі Санінай |
Інтэрвал-акт | Першы паўфінал: Рыта Ора Алёша і Рэбека Фергюсан Другі паўфінал: Марыя Ярэмчук, OTOY, а таксама Злата Дзюнька, |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 37 |
Адмовіліся ад удзелу | Балгарыя Паўночная Македонія Чарнагорыя |
Карта ўдзельнікаў
Краіны, якія прайшлі ў фінал Краіны, якія не прайшлі ў фінал Краіны, якія ўдзельнічалі раней | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна прысуджае 12, 10, 8—1 бал 10 песням на падставе галасоў прафесійнага журы і гледачоў.
Паўфінал — толькі глядацкія галасы. Фінал: 50 % тэлегледачы + 50 % журы. Гледачы з краін, якія не ўдзельнічаюць, могуць галасаваць праз спецыяльную анлайн-платформу, пры гэтым іх галасы сумуюцца і налічваюцца як адзін набор балаў. |
Нуль ачкоў | Румынія (2-і паўфінал) Сан-Марына (2-і паўфінал) |
Пераможная песня | «Tattoo[en]»
( Швецыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2022 2024► |
У конкурсе прымуць удзел 37 краін. Балгарыя, Паўночная Македонія і Чарнагорыя адмовіліся ад удзелу ў конкурсе 2023 года.
Першы і другі паўфіналы адбыліся 9 і 11 мая, а фінал — 13 мая 2023 года[1]. У фінале конкурса перамогу атрымала прадстаўніца Швецыі Ларын з песняй «Tattoo[en]».