Контр-адмірал
ваенна-марское званне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Контр-адміра́л — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за капітана 1-га рангу, але ніжэй чым віцэ-адмірал. Адпавядае званню генерал-маёр ў іншых відах узброеных сіл.
Контр-адмірал | |
---|---|
Старэйшае званне | віцэ-адмірал і віцэ-адмірал[d] |
Малодшае званне | капітан 1-га рангу і Flotilla admiral[d] |
У Еўропе з’явілася ў XII ст. ў Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).
У ВМФ ЗША існуе дзве ступені — малодшая (адпавядаючая існуючаму ў некаторых краінах званню ў сухапутных войсках брыгадны генерал) і старшая (адпавядае званню генерал-маёр).
Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».
Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».