Край Высачына
край у Чэхіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Высачына.
Край Высачы́на (чэшск.: Kraj Vysočina[3]) — адміністрацыйная адзінка (край) Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўднёвым усходзе гістарычнай вобласці Багемія і часткова на паўднёвым захадзе Маравіі, да мая 2001 года называўся Іглаўскі край, а з мая 2001 да жніўня 2011 проста Высачына[4]. Адміністрацыйны цэнтр края - горад Іглава.
Хуткія факты Край Высачына, Краіна ...
Край Высачына | |||||
---|---|---|---|---|---|
Kraj Vysočina | |||||
|
|||||
Краіна | Чэхія | ||||
Статус | Край | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Іглава | ||||
Дата ўтварэння | 12 лістапада 2000[1] | ||||
Гетман | Вітэзслаў Шрэк | ||||
Афіцыйная мова | чэшская | ||||
Насельніцтва (2009) | 515 411 чалавек[2] | ||||
Шчыльнасць | 75,84[2] чал./км² | ||||
Плошча | 6 795[2] | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
837 м |
||||
Часавы пояс | +1 | ||||
Код ISO 3166-2 | CZ-VY | ||||
Код аўтам. нумароў | J | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
На снежань 2009 года ў краі пражывала 515 411, сярод іншых чэшскіх рэгіёнаў ён знаходзіўся па гэтым паказчыку на 10 месцы (з 14). У краі размешчана 704 населеных пункта, у тым ліку 34 гарады. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва на населены пункт 732 чалавека, большасць населеных пунктаў налічваюць не больш за 500 жыхароў[5].