Краязнаўства Беларусі
вывучэнне элементаў гісторыі, геаграфіі, культуры, побыту, прыроды Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Краязнаўства Беларусі ― вывучэнне элементаў гісторыі, геаграфіі, культуры, побыту, прыроды Беларусі ў цэлым, або горада, мястэчка, вёскі, помнікаў культуры і г. д. У самім слове «краязнаўства» заключана яго азначэнне. У навуцы краязнаўства дзеліцца на комплекснае, калі вывучаюцца ўсе з’явы ў іх узаемасувязі, дзе на геаграфічнай базе аб’ядноўваюцца веды гісторыі, геаграфіі, археалогіі, тапанімікі, тапаграфіі, геральдыкі, беларускай этнаграфіі, філалогіі, мастацтвазнаўства, і галіновае ― гістарычнае, этнаграфічнае, геаграфічнае і г. д[1].