Крытычная маса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крытычная маса — мінімальная маса ядзернага гаручага, здольная забяспечыць ажыццяўленне ланцуговай ядзернай рэакцыі.
Велічыня крытычнай масы залежыць ад уласцівасцяў рэчыва (такіх, як перасеку дзялення і радыяцыйнага захопу), ад шчыльнасці, колькасці прымешак, формы вырабу, а таксама ад асяроддзя. Напрыклад, наяўнасць адбівальнікаў нейтронаў можа моцна паменшыць крытычную масу.