Крэацыянізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крэацыянізм (ад лац.: Creatio, род. скл. creationis — тварэнне) — навуковая, тэалагічная і светапоглядная канцэпцыя, у рамках якой асноўныя формы арганічнага свету (жыццё), чалавецтва, планета Зямля, а таксама свет у цэлым, разглядаюцца як непасрэдна створаныя Творцам або Богам. Да распаўсюджвання тэорыі эвалюцыі крэацыянізм ў той ці іншай форме быў пануючым пунктам гледжання на паходжанне свету ў тым ліку ў навуковай супольнасці. Сярод іншых яго прытрымліваліся такія навукоўцы, як Ісаак Ньютан, Готфрыд Лейбніц, Блез Паскаль, Карл Ліней, Фрэнсіс Бэкан, Галілеа Галілей, Іаган Кеплер, Роберт Бойль, Герард Меркатар, Джон Рэй, Нільс Стэнсен, Джон Флемстыд, Джон Дальтан[1].
Нягледзячы на гэта сёння вакол крэацыянізму не цішэюць спрэчкі і вялікая частка навуковай супольнасці на Захадзе і постсавецкай прасторы разглядае яго як «псеўданавуковую» канцэпцыю, нібыта канфліктуючую з навуковымі данымі і не адпавядаючую крытэрыям верыфіцыруемасці і прынцыпу Окама, згодна з якім варта аддаваць перавагу тэорыі, якая грунтуецца на меншай колькасці перадумоў. Адносна апошняга прынцыпа крэацыяністы сцвярджаюць, што іх тэорыя наадварот лепш адпавядае прынцыпу Окама у параўнанні з тэорыяй эвалюцыі, бо тэорыю крэацыянізму можна звесці ўсяго толькі да адной перадумовы — існавання Творцы (Бога).
Крэацыянісцкія канцэпцыі вагаюцца ад чыста рэлігійных да навуковых. Такія напрамкі як «навуковы крэацыянізм» і «Разумная задума» (англ.: Intelligent design), сцвярджаюць, што маюць навуковыя асновы. З некаторай аргументацыяй гэтай пазіцыі можна азнаёміцца напрыклад у артыкуле доктара гісторыі і філасофіі навукі (Ph.D.) Кембрыджскага ўніверсітэта Стывена Майера (Stephen C. Meyer)[2].
Класіфікацыя «Разумнай задумы» як крэацыянісцкага руху выклікае спрэчкі, таму што прыхільнікі канцэпцыі адштурхваюцца пры пабудове тэорыі выключна ад навуковых дадзеных, не выкарыстоўваючы Біблію.