Культурная сталіца Беларусі
акцыя, якая складаецца ў штогадовым абранні таго ці іншага горада Беларусі цэнтрам культурнага жыцця краіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Культурная сталіца Беларусі — акцыя, якая складаецца ў штогадовым абранні таго ці іншага горада Беларусі цэнтрам культурнага жыцця краіны з мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця рэгіёнаў, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры, прыцягнянне ўвагі шырокай грамадскасці, турыстаў.[1]
На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы, актывізуецца дзейнасць рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых улад.[2]
Да 2009 года ўключна культурнай сталіцай Беларусі з’яўляўся горад Віцебск, але 21 студзеня 2010 культурнай сталіцай краіны афіцыйна быў абвешчаны найстаражытнейшы горад краіны Полацк. Пасля штогод у рамках адмысловай акцыі вызначалася новая культурная сталіца.[1]