Кухар (прафесія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кухар, повар — чалавек, які прафесійнай займаецца гатаваннем ежы; таксама пасада ў арганізацыях адпаведнага профілю напрыклад, старшы повар, повар-кандытар і падобнае. На флоце кухара называюць кокам.
Звычайна, кухар не толькі гатуе ежу, ведае розныя рэцэпты, умее афармляць яе, але і ведае як слушна захоўваць прадукты і стравы. Адпаведна, арганізуе захоўванне паводле санітарна-гігіенічных норм. Нягледзячы на тое, што кухар на прадпрыемствах грамадскага харчавання карыстаецца пэўна вызначанымі рэцэптамі страў, ён можа ўносіць у іх змены залежна ад якасці сыравіны і кантынгенту спажыўцоў. Працуе ў памяшканні, ва ўмовах падвышанай тэмпературы.
Прафесію повара можна атрымаць у спецыяльных навучальных установах (у Беларусі — у каледжах, сярэднетэхнічных навучальных установах і прафесійных тэхнічных вучылішчах).