Кінафестываль
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кінафестываль (значэнні).
Кінафестываль — фестываль твораў кінамастацтва. Кінафестываль звычайна суправаджаецца публічным паказам шматлікіх фільмаў і прыездам іх аўтараў. Падчас большасці фестываляў праводзіцца конкурс фільмаў, па выніках якога ўручаюцца прызы (гран-пры, прыз гледачовых сімпатый і іншыя). Вынікі конкурса звычайна ацэньвае экспертнае журы — радзей праводзіцца галасаванне экспертаў.