Лабірынт фаўна (саўндтрэк)
саўндтрэк / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лабіры́нт фа́ўна» (англ.: Pan’s Labyrinth, ісп.: El Laberinto del Fauno) — саўндтрэк Хаўера Наварэтэ да аднайменнага фільма 2006 года рэжысёра Гільерма дэль Тора. Другая сумесная праца кампазітара і рэжысёра (пасля «Хрыбта д’ябла»).
Лабірынт фаўна | |
---|---|
англ.: Pan’s Labyrinth ісп.: El Laberinto del Fauno | |
Саўндтрэк Хаўера Наварэтэ | |
Дата выпуску | 23.10.2006[1] |
Жанр | музыка для сцэны і экрана[d] |
Працягласць | 72:51[2], 73:44[3], 74:23[1] |
Лэйбл | Milan Records[en][4] |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Праца над саўндтрэкам распачалася яшчэ да здымкаў фільма. Галоўнай музычнай тэмай стала калыханка, вядучай музычнай формай карціны была выбрана форма вальса, асноўным музычным памерам адпаведна — 3/4[16]. Наварэта напісаў цэлы шэраг музычных кампазіцый, што дазволіла Дэль Тора свабодна адчуваць сябе на этапе мантажу. Хоць многія трэкі ў фільм не ўвайшлі, рэжысёр настаяў, каб у альбом былі ўключаны ўсе напісаныя кампазіцыі[3][16].
Запіс саўндтрэка адбываўся на студыі «Барандаў[en]» (Прага), звядзенне музыкі выконвалася на студыі «Soundtrack» (Барселона)[11][2]. Альбом быў выпушчаны 23 кастрычніка 2006 года лэйблам «Milan Records[en]»[1] і атрымаў пераважна станоўчыя водгукі крытыкаў.
За музыку да фільма Хаўер Наварэтэ ўдастоіўся намінацыі на прэмію «Оскар»[17].