Луцый Мусій Эміліян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Маркам Эміліем Эміліянам, узурпатарам у 253 г..
Луцый Мусій Эміліян (лац.: Lucius Mussius Aemilianus; пам. 261 ці 262) — рымскі ўзурпатар.
Хуткія факты Луцый Мусій Эміліян, Рымскі імператар (узурпатар) ...
Луцый Мусій Эміліян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Lucius Mussius Aemilianus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Галіен | ||||||
Пераемнік | Галіен | ||||||
Нараджэнне | 1 тысячагоддзе | ||||||
Смерць | 261 ці 262 | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Мусій Эміліян верагодна меў італійскія карані. Належаў да вершніцкага саслоўю. Ён быў афіцэрам Рымскай арміі пры Філіпе Арабе і Валяр'яне. У 247 годзе быў «пракуратарам абедзвюх гаваняў» (лац.: procurator portus utriusque Ostiae (247 г.)) у Осціі. Пазней ён стаў прэфектам правінцыі Егіпет, дзе адказваў за выкананне Валерыянавых законаў супраць хрысціян.
Ён падтрымаў паўстанне Макрыяна супраць Галіена (260—261). Пасля паражэння Макрыяна, верагодна, сам абвясціў сябе імператарам. Галіен паслаў вайскавода Аўрэлія Феадота супраць Эміліяна. Пасля кароткай барацьбы Эміліян быў пераможаны (да 30 сакавіка 262), схоплены і, пазней, задушаны ў турме.