Луі Рэно
From Wikipedia, the free encyclopedia
Луі Рэно (фр.: Louis Renault, 21 мая 1843 — 8 лютага 1918) — французскі юрыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1907) разам з Эрнеста Тэадора Манета.
Луі Рэно | |
---|---|
фр.: Louis Renault | |
Род дзейнасці | юрыст, педагог, выкладчык універсітэта, суддзя, адвакат |
Дата нараджэння | 21 мая 1843(1843-05-21)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1918(1918-02-08)[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1890 годзе быў прызначаны юрысконсультам ў Міністэрства замежных спраў. На гэтай пасадзе ён не раз прадстаўляў Францыю на міжнародных сустрэчах, у тым ліку на двух Гаагскіх канферэнцыях (1899 і 1907) і на Лонданскай марской канферэнцыі (1908—1909).
Будучы аўтарытэтным членам Міжнароднага трацейскага суда, Рэно часта запрашаўся да вырашэння спрэчак, сярод якіх былі справы аб японскіх падатках (1905), касабланская справа (1909), справа Саваркара (1911) і іншыя.
У 1907 годзе Рэно сумесна з Эрнеста Манета стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру «як сапраўдны геній міжнароднага права ў Францыі». Таксама быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна — вышэйшай узнагароды Францыі.