Любашаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Люба́шаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Любашава (да 1954 года — Ганцавічы).
Хуткія факты Любашаўскі сельсавет, Краіна ...
Любашаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ганцавіцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Любашава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 418 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Закрыць
Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Ганцавіцкі сельсавет у Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Ганцавічы. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Любашаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Любашава[1]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 5 населеных пунктаў[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2418 чалавек[3], з іх 93,0 % — беларусы[4].