Людзі на балоце (фільм)
беларускі савецкі фільм / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лю́дзі на бало́це» (руск.: Люди на болоте) — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа[1]. Асноўная сюжэтная лінія — прыход савецкай улады ў глухую вёску, згубленую сярод палескіх балот[2]. Прэм’ера фільма адбылася ў СССР 29 лістапада 1982 года. У тым жа годзе Віктарам Туравым зняты працяг карціны — «Подых навальніцы»[3].
Людзі на балоце | |
---|---|
руск.: Люди на болоте | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | А. Парыцкі, Л. Шчаглоў[заўв 1] |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 153 хв. |
Краіна | |
Мова | руская і беларуская |
Год | 17 жніўня 1981 |
Наступны фільм | Подых навальніцы |
IMDb | ID 0237419 |
Фільм быў адзначаны шматлікімі прэміямі і стаў унікальнай з’явай у нацыянальным экранным мастацтве. У творчасці кінарэжысёра фільмы паводле Івана Мележа былі вяршыннымі, з’яўляліся найбольш поўнай рэалізацыяй яго творчага патэнцыялу. У іх Віктар Тураў перадаў не экзотыку Палесся, а паказаў жыццё людзей, вартых павагі, працавітых, сумленных; жыццё ва ўсёй яго паўнаце — з жарсцямі, бедамі, нягодамі, каханнем і пакутамі.