Лютаўская рэвалюцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
<table class="infobox infobox-e8292d4270f6b8ec " style="" data-name="Лютаўская рэвалюцыя
" >
Краіна
Расійская імперыя
Дата
23 лютага (8 сакавіка) — 3 (16) сакавіка 1917 года
Асноўная мэта
Звяржэнне манархіі, устанаўленне рэспублікі
Вынік
Адрачэнне Мікалая II ад прастола, канец манархічнага праўлення ў Расіі (дэ-факта), устанаўленне рэспубліканскага ладу
Лютаўская рэвалюцыя 1917 года — рэвалюцыя ў Расійскай імперыі, вынікам якой стала падзенне манархіі, абвяшчэнне рэспублікі і пераход улады да Часовага ўрада.
Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917. Выступленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень падпісаў маніфест аб адмове прыняць трон да пастановы Устаноўчага сходу[1].