Лін Маргуліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лін Маргуліс (у дзявоцтве Лін Петра Аляксандр, англ. Lynn Petra Alexander;[7][8] 5 сакавіка 1938 — 22 лістапада 2011)[8] — амерыканскі біёлаг-эвалюцыяніст. Вядомая як адна з першых сучасных навукоўцаў, хто прапанаваў ідэю важнасці сімбіёзу ў эвалюцыі. Гісторык Ян Сапп адзначаў, што «імя Лін Маргуліс з’яўляецца такім жа сінонімам сімбіёзу, як імя Чарльза Дарвіна — эвалюцыі».[9] У прыватнасці, Маргуліс сфармавала аснову цяперашняга разумення эвалюцыі клетак з ядрамі (падзея, якую Эрнст Майр назваў «магчыма, самай важнай і драматычнай падзеяй у гісторыі жыцця»[10]), выказаўшы здагадку, што гэта было вынікам сімбіятычныга зліцця пракарыятычных клетак. Маргуліс таксама распрацоўвала гіпотэзу Геі разам з брытанскім хімікам Джэймсам Лаўлакам, які выказаў здагадку, што Зямля функцыянуе як адзіная самарэгулявальная сістэма, і была галоўным абаронцам і распаўсюджвальнікам класіфікацыі пяці царстваў Роберта Уітэкера.
Лін Маргуліс | |
---|---|
англ.: Lynn Margulis | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1938(1938-03-05)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 2011(2011-11-22)[3][1][…] (73 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Муж | Карл Саган |
Дзеці | Dorion Sagan[d] і Jeremy Sagan[d] |
Род дзейнасці | эвалюцыяніст, выкладчыца ўніверсітэта, батанік, заолаг, эколаг, мікрабіёлаг, біёлаг, выкладчык |
Навуковая сфера | клетачная біялогія[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | geo.umass.edu/fac… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На працягу ўсёй яе кар’еры праца Маргуліс выклікала моцныя пярэчанні (адна заяўка на грант выклікала адказ: «Ваша даследаванне — лайно. Не марнуйце часу на новыя заяўкі»).[9][11] Яе асноватворная праца «Аб паходжанні мітатычных клетак» была апублікавана ў 1967 годзе пасля таго, як яе адхілілі каля пятнаццаці часопісаў.[12] На той момант Лін Маргуліс з’яўлялася малодшым навуковым супрацоўнікам Бостанскага ўніверсітэта. Яе тэорыя аб тым, што клеткавыя арганэлы, такія як мітахондрыі і хларапласты, паходзяць ад некалі свабоднаіснуючых бактэрый, збольшага ігнаравалася на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Шырокае прызнанне тэорыя эндасімбіёзу (руск.) (бел. атрымала толькі пасля таго, як была грунтоўна пацверджана генетычнымі дадзенымі. У 1983 годзе Маргуліс была абрана членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Прэзідэнт Біл Клінтан уручыў ёй Нацыянальны медаль навукі ў 1999 годзе. У 2008 годзе Лонданскае таварыства Ліннея ўзнагародзіла яе медалём Дарвіна-Уоллеса.
Маргуліс, якую называлі «свавольнай маці-зямлёй навукі»[13], «апраўданым ерэтыком»[14] або «бунтаркай у навуцы»[15], была моцным крытыкам неадарвінізму.[16] Яе пазіцыя выклікала пажыццёвыя дэбаты з вядучымі біёлагамі-неадарвіністамі, у тым ліку з Рычардам Докінзам[17], Джорджам К. Уільямсам і Джонам Мэйнардам Смітам.[9] У працы Маргуліс па сімбіёзе і эндасімбіятычнай тэорыі былі важныя папярэднікі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у прыватнасці, Андрэас Франц Вільгельм Шымпер, Канстанцін Меражкоўскі, Барыс Каза-Палянскі і Іван Валін. Маргуліс не толькі спрыяла большаму прызнанню іх унёску, але асабіста кіравала першым англійскім перакладам кнігі Каза-Палянскага «Сімбіягенез: Новы прынцып эвалюцыі», якая выйшла за год да яе смерці. Асноўныя працы Лін Маргуліс, асабліва тыя, якія былі прызначаны для шырокай аўдыторыі, былі напісаны сумесна з яе сынам Дарыёнам Саганам.
У 2002 годзе часопіс Discover прызнаў Маргуліс адной з 50 самых важных жанчын у навуцы.[18]