Літараль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літара́ль, літаральная зона (ад лац.: litoralis — берагавы, прыбярэжны) — прыбярэжная частка дна вадаёма, якая падвяргаецца ўздзеянню хваль[1], частка марскога дна, якая затапляецца ў час прыліваў і асушаецца ў час адліваў[2]. Адзін з марфалагічных элементаў азёрнай чашы[1]. Часам пад літараллю разумеюць падводную тэрасу або спадзістую берагавую водмель, верхняя частка якой утвараецца ў выніку абразіі, а ніжняя — накаплення рэшткаў ад разбурэння берага на мяжы затухання хваль[1].