МТ-ЛБ
From Wikipedia, the free encyclopedia
МТ-ЛБ, ШТ-ЛБ (шматмэтавы транспарцёр (цягач) лёгкі браняваны, руск.: МТ-ЛБ - многоцелевой транспортёр (тягач) лёгкий бронированный, «Аб’ект 6») — савецкі плывучы бронетранспарцёр. Створаны для транспартавання (перавозкі) людзей і грузаў, таксама шырока выкарыстоўваецца ў ролі артылерыйскага цягача (у некаторых часцях выкарыстоўваецца для перавозкі асабовага складу матарызаваных стралковых падраздзяленняў, хоць і не прызначаўся для гэтай ролі, у адрозненне ад прынятых раней на ўзбраенне БТР-60).
МТ-ЛБ | |
---|---|
МТ-ЛБ | |
Класіфікацыя | бронетранспарцёр |
Баявая маса, т | 9,7; 12,2 з грузам |
Кампанавальная схема | трансмісійнае і кіравання аддзяленні ў лэбавай частцы, маторнае ў сярэдняй, транспартнае ў кармавой |
Экіпаж, чал. | 2 |
Дэсант, чал. | 11 |
Гісторыя | |
Вытворца | |
Гады эксплуатацыі | з 1964 |
Колькасць выпушчаных, шт. | 55 000[1] |
Асноўныя аператары | |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 6399—6509 |
Шырыня, мм | 2820—2865 |
Вышыня, мм | 1835—1890 |
Дарожны прасвет, мм | 405 ± 10 міліметр |
Браніраванне | |
Тып брані | сталёвая катаная |
Лоб корпуса, мм/град. | 14 |
Узбраенне | |
Прыцэлы | ПП-61Б |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | ЯМЗ-238В |
Тып падвескі | незалежная тарсіонная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыняты на ўзбраенне ў 1964 годзе, выпускаўся на Харкаўскім трактарным заводзе. У наш час у Расійскай Федэрацыі шэраг мадыфікацый МТ-ЛБ вырабляецца на ААТ Мурамцеплавоз і на Рубцоўскім філіяле ААТ НПК «Уралвагонзавод» імя Ф. Э. Дзяржынскага.
МТ-ЛБ ужываўся савецкімі войскамі у Афганскай вайне, а пасля распаду СССР выкарыстоўваўся практычна ва ўсіх буйных узброеных канфліктах на постсавецкай прасторы. У значных колькасцях МТ-ЛБ таксама пастаўляўся саюзнікам СССР і нейтральным краінам, выкарыстоўваўся ў шэрагу рэгіянальных канфліктаў.
Выкарыстоўваўся як база для шэрагу машын спецыяльнага прызначэння, а шасі бронетранспарцёра выкарыстоўвалася для грамадзянскіх усюдыходаў. Хоць з сярэдзіны васьмідзесятых гадоў і сам МТ-ЛБ у варыянце без вежы і кулямётнага ўзбраення з поспехам выкарыстоўваўся ў народнай гаспадарцы ва ўмовах Крайняй Поўначы як усюдыход.
Мае мянушку «маталыга».
Пасля распаду СССР вытворчая база МТ-ЛБ засталася на тэрыторыі Украіны. На шасі гэтай машыны Харкаўскім трактарным заводам распрацаваны і выпускаецца грамадзянскі ўсюдыход ХТЗ-3Н.