Магнітнае схіленне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магні́тнае схіле́нне[1] — вугал, паміж паўночным кірункам сапраўднага і магнітнага мерыдыянаў. Яно лічыцца дадатным (усходнім), калі магнітны мерыдыян адхілены да ўсходу (направа), і адмоўным (заходнім), калі магнітны мерыдыян адхілены да захаду (налева) ад сапраўднага мерыдыяна.
Ведаючы велічыню магнітнага схілення, магчыма перайсці ад магнітнага азімута да сапраўднага (геаграфічнага). Значэнне магнітнага схілення паказваецца на магнітных картах і выкарыстоўваецца для вызначэння сапраўднага мерыдыяна па паказаннях магнітнага компаса ці бусолі. Прыблізна можна лічыць, што Зямля з’яўляецца аднастайна намагнічаным шарам, магнітная вось якога складае вугал 11,5° з воссю кручэння Зямлі (становішча магнітных палюсоў Зямлі з часам змяняецца).