Мадэм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мадэ́м (скарачэнне ад поўнае назвы мадулятар-дэмадулятар) — электронная прылада, мэтаю якой з’яўляецца замена лічбавых даных аналагавымі электрычнымі сігналамі (мадуляцыя) і наадварот (дэмадуляцыя), каб перасылаць даныя праз тэлефонныя, тэлеграфныя і тэлевізійныя лініі альбо радыёхвалі.
Мадэмы могуць быць:
- паводле выканання -
- знешнія — якія знаходзяцца звонку камп’ютара і злучаюцца з ім ці іншым прыёмнікам з дапамогай проваду (інтэрфейс: RS-232, USB, LPT, ethernet),
- унутраныя — як спецыяльная карта пашырэння, якая мантуецца ўнутры камп’ютара (інтэрфэйс: PCI, ISA) і ў пэўнай ступені выкарыстоўвае працэсар камп’ютара, альбо
- убудаваныя — якія з’яўляюцца унутранай часткай электроннага прыбора (мацярынскай платы, нэтбука ці док-станцыі).
- паводле тыпу спалучэння -
- мадэмы для тэлефонных ліній
- ISDN — для камутаваных тэлефонных ліній,
- DSL — для некамутаваных тэлефонных ліній,
- кабельныя мадэмы — якія абменьваюцца данымі праз спецыялізаваныя кабелі,
- радыёмадэмы
- мадэмы для тэлефонных ліній