Майкл Эсьен (англ.: Michael Essien; нар. 3 снежня 1982, Акра, Гана) — ганскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Ганы (2002—2014). У цяперашні час працуе трэнерам у дацкім клубе «Норшэлан».
Хуткія факты Майкл Эсьен, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Эсьен фізічна развіты, няўступлівы ў адзінаборствах, можа адыходзіць назад на любое месца ў абароне, часта падлучаецца да нападаў, нярэдка б’е па варотах здалёк. Можа гуляць на ўсіх пазіцыях абароны, у цэнтры паўабароны і на фланзе. Таксама акрамя апорніка можа гуляць плэймэйкера. Майкл з’яўляўлся капітанам зборнай Ганы па футболе.