Малы Енісей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малы Енісей (тув.: Каа-Хем, манг.: Бахтахын-Гол, руск.: Малый Енисей) — рака ў Манголіі і Тыве (Расія), левая складаючая ракі Енісей.
Хуткія факты Малы Енісей, Характарыстыка ...
Малы Енісей | |
---|---|
тув. Кызыл-Хем, манг. Бахтахын-Гол, руск. Малый Енисей | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 58 700 км² |
Расход вады | 410,19 м³/с (Кызыл) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Дархацкая катлавіна |
• Каардынаты | 50°47′08″ пн. ш. 99°11′22″ у. д.HGЯO |
Вусце | Верхні Енісей |
• Месцазнаходжанне | Кызыл |
• Вышыня | 619,5 м |
• Каардынаты | 51°43′40″ пн. ш. 94°27′32″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Енісей → Карскае мора |
Манголія | Хуўсгел |
Расія | Тыва |
Краіны | |
Код у ДВР | 17010200112116100004749 і 17010200112116100005777 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 563 км, плошча вадазборнага басейна 58,7 тыс.км². Пачынаецца ў Дархацкай катлавіне пад назвай Шышхід-Гол, у межах Тывы пад назвай Кызыл-Хем цячэ ў адгор’ях Заходняга Саяна ў вузкай даліне, парожыстая. Нізоўі ў Тувінскай катлавіне. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 415 м³/с. У сутоках Малога і Вялікага Енісея знаходзіцца горад Кызыл.
Рака суднаходная на адлегласці 142 км (ад вусця да пасёлка Эржэй)[1].