Марка Цэпенкаў
Балгарскі фалькларыст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марка Костаў Цэпенкаў (па-балгарску i па-македонску Марко Костов Цепенков; 1829, Прылеп — 1920, Сафія) — балгарскі[3][4] фалькларыст, найвыбітнейшы збіральнік македонскай вуснай народнай творчасці. Нарадзіўся ў Прылепе ў вельмі беднай сям'і. Праз нястачу не змог атрымаць сярэднюю адукацыю. Вывучыўся на краўца. У 1856 годзе пад уплывам дзейнасці Дзімітра Міладзінава пачаў збіраць вусную народную творчасць. Сярод усіх фалькларыстаў Марка Цэпенкаў мае найдаўжэйшую збіральніцкую практыку — больш за 40 гадоў. Фонд сабранай ім народнай творчасці з'яўляецца найбагацейшым сярод усіх македонскіх фалькларыстаў. Сабраў больш за 5500 прыказак і прымавак, 150 песень, 100 загадак, больш за 200 тлумачэнняў сноў, 67 дзіцячых гульняў. Свой матэрыял Марка Цэпенкаў збіраў у ваколіцах Прылепа, а таксама Біталы, Скоп'я, Штыпа, Велеса і Дэбара. Запісы публікаваў у "Зборніку народнай творчасці, навукі і літаратуры" ў Сафіі.
Марка Цэпенкаў | |
---|---|
балг.: Марко Костов Цепенков | |
Дата нараджэння | 1829[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1920(1920-12-29) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, фалькларыст |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акрамя збірання фальклору пісаў стылізаваныя пад фальклорную паэзію вершы.
Памёр Марка Цэпенкаў у нястачы, самотны і забыты 29 снежня 1920 у Сафіі, дзе і быў пахаваны.